Вучні з Падляшша вярнуліся з падарожжа па Беларусі



З 25 ліпеня па 3 жніўня дзеці з Польшчы, якія вывучаюць беларускую мову, знаёміліся з культурай і традыцыямі Беларусі. У рамках летніку яны пабывалі ў Нацыянальным дзіцячым цэнтры „Зубраня”, а таксама наведалі Менск, Нясвіж, Мір ды Залессе.

Вучні ўпэўненыя, што яшчэ вернуцца ў Беларусь:

– Я б хацела вярнуцца ў Беларусь, таму што гэта вельмі прыгожая краіна, і я хацела б наведаць іншыя гарады.

– Я вярнуся ў Беларусь. Было вельмі файна ў Менску. Мне вельмі падабаецца гэты горад.

– Там смачная ежа і прыгожыя дзяўчаты.

– Мне вельмі спадабалася бібліятэка, яна высокая, са шкла, мы змаглі пабачыць увесь Менск.

– Мне найбольш спадабалася супраца з кітайцамі і беларусамі. Я хачу ў наступным годзе яшчэ туды паехаць.

У летніку прыняло ўдзел 36 дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову на Падляшшы. Гэты былі вучні бельскай «Тройкі», школ у Гайнаўцы, Орлі, Залуках і Бабіках. 

Арганізатарам летніку з’яўляецца Культурны цэнтр Рэспубікі Беларусь у Польшчы.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя