У Слоніме берасцейская паэтка прэзентавала сваю кнігу



У новай слонімскай кніжнай краме “Санет” добра наладжаны сустрэчы з творчымі людзьмі Беларусі. У Слоніме на сустрэчу ў “Санеце” прыязджаюць паэты, празаікі, выдаўцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У сераду, 7 жніўня, у “Санеце” гасцявала паэтка, выкладчыца кафедры беларускага літаратуразнаўства, загадчык Адукацыйна-асветнага цэнтра імя Уладзіміра Калесніка Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта Святлана Варонік. У родным Слоніме Святлана далёка не госця. Яна нарадзілася ў вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна. Таму быць дома сярод землякоў – радасць, як у яе паэтычных радках: “Вярніся. Разам мы маем радасць…”.

Святлана Варонік у “Санеце” прэзентавала свой новы паэтычны зборнік “Пацеркі даверу”. Яны чытала ўласныя вершы, а таксама шчыра прыгадвала вядомых літаратараў Беларусі, якіх ужо няма сярод нас. А гэта – Ніну Мацяш, Уладзіміра Калесніка, Алега Лойку і іншых.

Пасля сустрэчы берасцейская госця падаравала сваю новую кнігу землякам з аўтографамі.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім Фота аўтара