Уладзімір Вялічкін: Не павінна быць затрыманняў



На бліжэйшых акцыях супраць будаўніцтва акумулятарнага завода не павінна быць затрыманняў актывістаў. У гэтым перакананы берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Але з набліжэннем восені і выбараў можа пачацца больш шырокая інфармацыйная вайна. «Відавочна, што колькасць пратэстоўцаў не зменшыцца», – адзначыў ён:

– Не хацеў бы даваць прагнозаў, павялічыцца ці не, але цалкам магчыма, што не павінна быць меней. Думаю, што будзе ўсё ж трохі болей. Не на шмат, але трохі болей. Будуць паліваць брудам актывістаў. Актывісты, думаю, не будуць адгукацца на гэты «сабачы брэх», каб не дражніць гэтых «сабак» далей.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што з надыходам восені больш людзей вернецца з адпачынку і далучыцца да пратэстаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце