Атаман Спірыдонаў і паўстанне на Мсціслаўшчыне



У 1921 годзе віленская беларуская газета „Наша думка” (№8) змясціла зацемку пад назвай „Паўстаньне у Мсьціслаушчыне”. Гэта інфармацыя была перадрукавана з расейскай прэсы.

Ілюстрацыйнае фота. Панарама Мсціслаўля

Паустаньне у Мсьціслаушчыне

У Менск прыйшлі весткі, што атаман Сьпірыдонаў, павялічыўшы свае сілы новымі сялянскімі аддзеламі, забраў горад Мсьціслаўль (Магілеўск. губ.) і йдзець на г. Рослаўль (Смаленск. губ.), куды сьцягіваюцца вялікія бальшавіцкія сілы).

З Баранавіч паведамляюць, што аддзелы атамана Сьпірыдонава выбіты бальшавікамі з горада Рослаўля. Сьпірыдонаўцы ізноў адступілі ў глыб Магілеўшчыны.

„Наша думка” — штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выходзіла на беларускай мове ў Вільні (24 лютага 1920 — 8 ліпеня 1921). Рэдактар-выдавец Максім Гарэцкі. 

Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя