Беларускі Фэст „І там жывуць людзі” завітае ў Елянку



Музей і Асяродак Беларускай культуры ў Гайнаўцы сардэчна запрашае на Беларускі Фэст “І ТАМ ЖЫВУЦЬ ЛЮДЗІ”, які адбудзецца 31 жніўня ў Елянцы, што ў гміне Дубічы Царкоўныя. Пачатак свята а 16-й гадзіне.

У ПРАГРАМЕ :

Выступы калектываў:

Аляксандра Мілішэўска (Гайнаўка)

НА ШЧАСТЯ (Дубічы Царкоўны)

МЭТРО (Гайнаўка)

ДАВІД ШЫМЧУК БАНД (Гайнаўка)

РОДНЫ КУТ (Нараў)

Таксама будзе працаваць крама з беларускай літаратурай, сувенірaмі і рукадзеллем. Удзельнікаў фэсту чакаюць конкурсы і прызы.

Арганізатар фэсту – Музей і Асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы (вул.3 Мая 42, 17-200 Гайнаўка).

Партнёрамі мерапрыемства выступаюць улады Гміны Дубічы Царкоўныя і Гмінны aсяродак культуры ў Дубічах Царкоўных.

Паводле прэс-рэлізу