Ліга Еўропы: БАТЭ перамог „Сараева”
У першым матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы барысаўскі БАТЭ на выездзе адолеў баснійскі клуб „Сараева” – 2:1.
Чэмпіёны Беларусі дастаткова хутка адкрылі лік у сустрэчы – з перадачы Мукама вызначыўся Дзмітрый Бага.
У другім тайме на 71-й хвіліне той жа Эрвейн Мукам рэалізаваў пенальці і падвоіў перавагу БАТЭ. Аднак у канцоўцы гаспадары поля здолелі таксама забіць адзін мяч – вызначыўся Ханджыч.
Такім чынам чэмпіён Беларусі зрабіў добры зачын перад адказным матчам.
Беларускае Радыё Рацыя