Берасцейскае „Дынама” выправіцца на матч з „Дняпром” самалётам



Берасцейскае „Дынама” выправіцца на выязны матч 17-га тура чэмпіянату Беларусі супраць магілёўскага „Дняпра” на самалёце. Каманда вылеціць у Магілёў увечары 9 жніўня. Пералёт на 530 кіламетраў будзе доўжыцца менш за гадзіну замест звыклых для такой адлегласцi шасці-сямі гадзін на аўтобусе, – паведамляе афіцыйны сайт „Дынама”. Матч „Дняпро” – „Дынама” пройдзе 10 жніўня. Раней берасцейцы лёталі на матч чэмпіянату краіны супраць „Віцебска”. Гэта быў першы палёт беларускага клуба на матч чэмпіянату краіны.

ЦСКА праяўляе цікавасць да 21-гадовага абаронцы БАТЭ Захара Волкава

Маскоўскі ЦСКА праяўляе цікавасць да 21-гадовага абаронцы БАТЭ Захара Волкава. У гэтым сезоне абаронца правёў 15 матчаў у чэмпіянаце Беларусі. Аднак агент футбаліста Валерый Ісаеў распавёў, што канкрэтнай прапановы па Волкаву пакуль не паступала.

Ягор Герасімаў прабіўся ў чвэрцьфінал турніру ў Аптосе

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (146) выйшаў у чвэрцьфінал адзіночнага разраду на турніры ў амерыканскім Аптосе. У матчы 1/8 фіналу ён у двух сэтах перамог эквадорца Эміліо Гомеса (169) – 6:3, 7:5. У наступным крузе Герасімаў сустрэнецца з 26-гадовым японцам Таро Дэніелам (119).

Беларусь апусцілася на 19-е месца ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА сезона-2019/20

У чарговых матчах Лігі Еўропы БАТЭ абыграў «Сараева» (2:1), «Шахцёр» саступіў «Тарына» (0:5). Пасля першых матчаў 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы Беларусь апусцілася на 19-е месца ў рэйтынгу каэфіцыентаў УЕФА (2,000). Ад рэйтынгу залежыць колькасць каманд ад краіны, якія будуць удзельнічаць у Лізе Чэмпіёнаў і Лізе Еўропы.

«Барса» рыхтуе новае прапанова па Неймару і папрасіла яго не пераходзіць у «Рэал»

«Барселона» не пакідае спробаў вярнуць форварда «ПСЖ» Неймара. Дзеля бразільца каталонцы згодныя ўключыць у здзелку паўабаронцы Філіпе Кауціньё. Акрамя таго, «Барселона» папрасіла Неймара не прымаць прапанову «Рэала», якая фінансава выгадней варыянта з сіне-гранатавымі. «Барса» разлічвае, што нападнік амаль удвая знізіць патрабаванні па зарплаце. Сам Неймар хоча перайсці ў каталонскі клуб.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя