На Піншчыне пашыраецца рух міласэрнасці



Ад нядаўняга часу ў рэгіёне распачаў дзейнасць Цэнтр сацыяльных рашэнняў. Яго ўзначаліў Уладзімір Гарох, які ўжо больш за дзесяць год займаецца развіццём дабрачыннага руху.

Па словах старшыні арганізацыі, Цэнтр мае некалькі істотна новых праектаў, якія ахопліваюць розныя сацыяльныя катэгорыі грамадзян:

– Зусім новая арганізацыя. Новыя праекты, новыя праграмы, якія распрацаваныя зараз ня толькі для дзяцей з ДЦП, аўтызмам, дзяцей з ментальнымі парушэннямі, сіндромам Даўна, дзяцей з псіхічнымі парушэннямі. Для людзей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечных умовах, гэта сем’і сацыяльна неблаганадзейнага становішча і дзеці, якія знаходзяцца ў такіх сем’ях. Для ніх ужо распрацоўваюцца і распрацаваныя некаторыя праграмы.

Адметнай ініцыятывай Цэнтра сацыяльных рашэнняў сталі “Хатнія прывітанні”. Валанцёры наведваюць сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі развіцця альбо цяжкімі хваробамі і ладзяць мерапрыемствы па сацыяльна-культурнай рэабілітацыі.

Беларускае Радыё Рацыя