Праціўнікі завода АКБ паслалі ліст Румасу і Мясніковічу



Адкрыты ліст у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь накіравалі берасцейцы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Актывісты кажуць пра тое, што неабходна яшчэ раз разгледзець пытанне пра мэтазгоднасць з’яўлення такога аб’екта ў горадзе, — распавёў удзельнік акцый Аляксандр:

– Ёсць такая прыказка: хто стукаецца, таму адкрываюць. Мы спадзяёмся, а я ўпэўнены, што гэты завод не будзе працаваць. Мы не дамо. Таму на ўсіх роўнях ідзе праца, мы звяртаемся ў тым ліку ў міністэрствы і розныя службы. Спадзяёмся, што дастукаемся да прэзідэнта ці да Госпада Бога, бо нам няма куды дзявацца. Мы жывём у сваім горадзе і павінны быць тут гаспадарамі.

У прыватнасці, ліст быў накіраваны прэм’ер-міністру Сяргею Румасу, старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілу Мясніковічу, а таксама міністру прамысловасці Паўлу Уцюпіну.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце