Мікалай Лазавік: Расцэньваю гэта, як “укід” журналісцкі
“Ніякіх даручэнняў аб правядзенні выбараў вясной ці летам Цэнтральная выбарчая камісія не атрымлівала. Не было нават такіх абмеркаванняў”, – пракаментаваў інфармацыі пра датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік.
– Афіцыйных паведамленняў у нас няма, папярэдніх размоваў на гэтую тэму не было. Расцэньваю гэта, як “укід” журналісцкі для таго, каб троху ажывіць медыя-прастору. Выбары хутчэй за ўсё, адбудуцца 15 лістапада гэтага года.
Пра магчымасць балатавацца цяперашняга міністра замежных спраў Уладзіміра Макея на пасаду прэзідэнта, сакратар Цэнтрвыбаркама аказаў: “Любы грамадзянін Беларусі мае права балатавацца ў вызначаныя законам тэрміны. Гэта значыць – за два месяцы да выбараў. Пакуль яшчэ афіцыйны тэрмін выбараў не аб’яўлены».
Інфармацыя пра Макея і магчымасць датэрміновых выбараў паступіла з ананімных крыніцаў да некаторых беларускіх палітолагаў ды ў СМІ.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя