Сёлета першакласнікамі стануць каля 115 тысяч дзяцей



Усяго ў Беларусі ў гэтым годзе будуць вучыцца 1 мільён 30 тысяч школьнікаў. З іх першакласнікамі стануць каля 115 тысяч дзяцей.

У 2019-2020 навучальным годзе ў краіне будуць працаваць каля 3 тысяч сярэдніх навучальных устаноў. Восем з іх – новыя: гэтыя школы ўпершыню адкрыюць свае дзверы для вучняў.

Сёлета 1 верасня выпадае на нядзелю. Таму школьныя лінейкі пройдуць на дзень пазней: у панядзелак, 2 верасня.

Нагадаем, канікулы ў гэтым навучальным годзе будуць такімі:

восеньскія – 9 дзён: з 1 лістапада па 9 лістапада 2019 года ўключна;

зімовыя – 17 дзён: з 26 снежня 2019 года па 11 студзеня 2020 года ўключна;

вясновыя – 6 дзён: з 30 сакавіка па 4 красавіка 2020 года ўключна;

летнія – 92 дні: з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2020 года.

Першым і другім класам пашанцуе: у трэцяй чвэрці ў іх будуць дадатковыя зімовыя канікулы працягласцю  7 дзён – з 17 лютага па 23 лютага 2020 года.

TUT.BY