На мяжы затрымалі пнеўматычныя пісталеты, электрашокер і самурайскі меч



За суткі памежнікі выявілі ў перасякаючых граніцу грамадзян два пнеўматычных пісталеты, электрашокер, а таксама прыладу, якая падаўляе сігналы сувязі, і самурайскі меч, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Раніцай ў пункце пропуску “Урбаны” пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікамі мытні пры афармленні на ўезд у Беларусь з Латвіі Toyota, якой кіраваў грамадзянін Расеі, выявіў у салоне аўтамабіля электрашокер. Таксама была выяўлена адмысловая тэхнічная прылада, прызначанае якой у падаўленні сігналаў сувязі. Як патлумачыў кіроўца, блакіратар яму спатрэбіўся для забеспячэння бяспекі бізнес-перамоваў. Канфіскаваныя спецсродкі адпраўленыя на экспертызу.

Праз некалькі гадзін пры афармленні аўтамабіля Subaru, які ехаў з Літвы праз пункт спрошчанага пропуску “Лынтупы”, пагранічны нарад на заднім сядзенні машыны выявіў пнеўматычны пісталет “Борнер”. Кіроўца — грамадзянін Літвы — не стаў адмаўляць, што небяспечны выраб належыць яму. Мужчына растлумачыў, што забыўся яго выкласці перад замежнай паездкай.

Аналагічны выпадак адбыўся ў пункце пропуску “Новая Гута”. Пры афармленні на выезд з Беларусі аўтамабіля Honda, якой кіраваў грамадзянін Расеі, у скрыні пад пасажырскім сядзеннем знойдзены пнеўматычны пісталет ПМ.

Грамадзянская зброя канфіскавана супрацоўнікамі памежнай службы. Па дадзеных фактах прызначаныя праверкі.

У пункце пропуску “Дамачава” памежнікі прадухілілі ўвоз у Беларусь самурайскага мяча, які быў знойдзены ў багажніку Chevrolet. Грамадзянін Расеі, які пражывае ў Італіі, растлумачыў, што вёз катану дадому ў якасці сувеніра. Меч быў канфіскаваны супрацоўнікамі мытні для правядзення экспертызы.

zviazda.by