Праціўнікі акумулятарнага завода ў Берасці рыхтуюцца да выбараў



Чатыры чалавекі будуць вылучаныя кандыдатамі ў дэпутаты ад каманды пратэстоўцаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці. Пра гэта паведаміў грамадскі дзеяч Віталь Казак. Яны плануюць такім чынам закрыць усе берасцейскія акругі, — адзначыў ён:

– Ёсць шмат кандыдатур, больш чым 4 кандыдатуры. Але адно магу сказаць, што 4 чалавекі ад праціўнікаў будаўніцтва і эксплуатацыі акумулятарнага завода дакладна будуць. І ўсе акругі будуць закрытыя. Я не думаю, што дазволяць актывістам прайсці ў парламент. Але гэта шанец данесці інфармацыю аб праблемах, якія існуюць у нашай краіне і нашым горадзе ў прыватнасці.

Паводле Віталя Казака, актывісты хочуць давесці інфармацыю аб прапановах, якія былі агучаныя пратэстоўцамі, у тым ліку, па мэтазгоднасці закрыцця шкоднага для гарадской экалогіі завода.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце