Віцебскі ўніверсітэт расфарбавалі “пад Малевіча”



Галоўны корпус Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту, які месціцца на маскоўскім праспекце, нядаўна змяніў сваё аблічча. Канцэпцыя пафарбоўкі і аздаблення вонкавымі дэталямі перагукаецца з традыцыямі супрэматызму – кірунку ў авангардысцкім мастацтве, заснаваным ў 1-й палове 1910-х гг. Казімірам  Малевічам.

Супрэматызм выяўляецца ў камбінацыях рознакаляровых плоскасцяў і найпростых геаметрычных форм – прамой лініі, квадрата, круга і простакутніка. Асіметрычныя супрэматычныя кампазіцыі прынеслі сусветную вядомасць Казіміру Малевічу, аднаму з заснавальнікаў і выкладчыкаў Віцебскай народнай мастацкай вучэльні. Сёлета гэтае ўстанова адзначае 100-гадовы юбілей, у гонар якога ў Віцебску на працягу 2019-га году ладзяцца выставы і іншыя імпрэза. “Супрэматычная” расфарбоўка ВДУ – гэта таксама даніна памяці знакамітаму мастаку і ягонаму ўнёску ў сусветную мастацкую культуру. Дагэтуль галоўны корпус Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту, збудаваны ў пачатку 1970-х гадоў, заўжды фарбавалі ў аднатонны шэры колер.

Адзінай каляровай плямай была хіба толькі мемарыяльная дошка, якая сведчыць, што ў 1995-м годзе навучальнай установе было нададзена імя Пятра Машэрава. Герой Савецкага Саюзу і Першы сакратар ЦК КПБ у 1933-39 гадах набыў у Віцебску педагагічную адукацыю. Але цяпер мінакі звяртаюць увагу найперш на рознакаляровыя фігуры на сценах, а не на бронзавы барэльеф.

Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск