З пачатку купальнага сезону патанула 200 чалавек
За палову жніўня на вадаёмах краіны патанула 11 чалавек з якіх 1 падлетак, паведамляе Таварыства выратавання на вадзе. Усяго з пачатку купальнага сезону, ад 1 траўня, патанула 200 чалавек. Гэта крыху меней, чым летась.
Ратавальнікі заклікаюць адпачываць толькі ў адведзеных зонах, якія пад іх наглядам. Але калі месца абранае самавольна, то як мінімум варта яго агледзець, – раіць інструктар Таварыства выратавання на вадзе Ігар Кавалёў:
– Канешне мы разумеем сітуацыю, што не ва ўсіх людзей ёсць магчымасць адпачываць на гарадскім пляжы. Калі няма такой магчымасці, то канешне месца для адпачынку павінна быць абранае бяспечнае, з адпаведным уваходам у ваду, абавязкова, каб цвярозыя людзі былі. Праверыць, зайсці ў ваду вышэй пасу, што знаходзіцца на дне вадаёма, каб не было буйнагабарытных прадметаў, якія могуць нанесці траўму пры далейшым купанні.
Сёлетні купальны сезон афіцыйна завершыцца праз два тыдні, але ратавальнікі будуць сачыць за адведзенымі месцамі для купання да надыходу восеньскага надвор’я.
Беларускае Радыё Рацыя