Ідзе на выбары, каб агітаваць за перамены



Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гомеля Уладзімір Няпомняшчых ідзе на парламенцкія выбары, каб агітаваць насельніцтва за перамены.

Паводле палітычнага актывіста, нягледзячы на агульнае расчараванне беларусаў дзеяннямі ўлады, шматлікія людзі дагэтуль маюць патрэбу ў аб’ектыўнай інфармацыі пра сітуацыю ў краіне.

– Пенсіянеры ў асноўным ужо разумеюць, таму што паніжаецца іх узровень жыцця. Не праз галаву, а даходзіць да іх праз страўнік. Даўно зразумела ўсім, што сістэму мяняць трэба. Калі не мяняць сістэму, яна кансервуецца, і паглядзіце, што робіцца, – поўнае беззаконне. Раней наш Аляксандр Рыгоравіч голасна заяўляў, што да такога часу мы будзем атрымліваць тысячу долараў у эквіваленце, потым пяцьсот, а зараз  – цярпімы заробак. Ён сам нават паказвае, куды каціцца краіна.

Уладзімір Няпомняшчых – пенсіянер Міністэрства ўнутраных справаў у адстаўцы. Быў сярод арганізатараў масавага мітынгу супраць «Дэкрэту аб дармаедах» у 2017 годзе ў Гомелі. Неаднойчы адбываў арышты і пераследаваўся за сваю грамадзянскую пазіцыю.

Беларускае Радыё Рацыя