У цэнтры Менска ўчынены разбойны напад на ювелірную краму



У цэнтры Мінска каля поўдня 17 жніўня ўчынены разбойны напад на ювелірную краму.

Як паведамляе прэс-служба МУС у сваім телеграм-канале, у 11.40 у памяшканне ювелірнага магазіна па вуліцы Кісялёва ўвайшлі двое мужчын. Распылілі пярцовы газ, рукі аднаго прадаўца звязалі пластыкавай сцяжкай, рукі другога — наручнікамі. Пасля гэтага яны захапілі ўсе каштоўнасці з вітрыны і ўцяклі. Наведвальнікаў у краме не было.

На месцы здарэння працуюць следча-аператыўная група, супрацоўнікі МУС. На вышук злачынцаў арыентаваныя ўсе супрацоўнікі міліцыі і нарады, якія нясуць службу.

БелаПАН