Глеб дэбютаваў за «Іслач»
У чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі стартавалі матчы 18-га тура. У Гародні «Нёман» прымаў «Іслач», склад якой нядаўна папоўніў вядомы беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб.
На 66 хвіліне гол у браму «Нёмана» забіў Біток Стывен Годфры, на 87 хвіліне Валерый Жукоўскі з пенальці зраўняў лік. Сустрэча скончылася ўнічыю – 1:1. Аляксандр Глеб выйшаў на поле на замену на 84-й хвіліне паядынку. Ён прыняў удзел у матчы вышэйшай лігі ўпершыню з 26 красавіка 2019 года – тады экс-гулец «Арсенала» і «Барселоны» адыграў 17 хвілін у форме БАТЭ супраць «Менска». Яшчэ ў адным матчы дня «Энергетык«-БДУ згуляў унічыю з» Гомелем « – 1:1. На гол нападніка гаспадароў Іллі Шкурына на 33-й хвіліне адказаў на 3 даданай хвіліне матчу дакладным выкананнем пенальці ўкраінскі легіянер «Гомеля» Віталь Квашук. Галоўны суддзя сустрэчы Сяргей Цынкевіч паказаў футбалістам дзевяць жоўтых картак і выдаліў трох гульцоў »Энергетыка«.
Навічок «Нёмана» ў дэбютным матчы атрымаў траўму
Сербскі абаронца Даніэл Стойкавіч атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму ў сваім дэбютным матчы за »Нёман«. На 19-й хвіліне паядынку супраць »Іслачы« футбаліст няўдала ўпаў пасля сутыкнення з форвардам »ваўкоў« Аляксандрам Макасем. Праз некаторы час Стойкавіч быў заменены і дастаўлены ў нейрахірургічнае аддзяленне шпіталя хуткай медычнай дапамогі Гародні, дзе яму быў пастаўлены дыягназ, паведамляе football.by.
Левандоўскі выратаваў матч для «Баварыі»
У матчы 1-га тура нямецкай Бундэслігі мюнхенская «Баварыя» прымала берлінскую «Герту». Сустрэча прайшла ў Мюнхене на «Альянц-Арэне» і завяршылася з лікам 2:2. Аўтарам першага гола на 24-й хвіліне стаў польскі нападнік «Баварыі» Роберт Левандоўскі. Да перапынку «Герта» выйшла наперад – па аднаму мячу ў браму мюнхенцаў адправілі паўабаронцы Додзі Лукебакіа і Марка Груіч. Нічыю гаспадарам прынёс Левандоўскі, які аформіў дубль на 60-й хвіліне, рэалізаваўшы пенальці.
«Барселона» на старце Прымеры прайграла «Атлетыку»
У першым матчы новага сезону ў іспанскай Прымеры «Атлетык» абыграў дзеючага чэмпіёна Іспаніі каталонскую «Барселону» – 1:0. Сустрэча праходзіла ў Більбао на стадыёне «Сэн-Мамэс». Адзіны гол быў забіты пад канец сустрэчы. На 89-й хвіліне форвард гаспадароў Арыц Адурыс, які з’явіўся на поле хвілінай раней, трапіў у браму Марка-Андрэ Тэр Штэгена эфектным ударам нажніцамі. У наступным туры «Атлетык» у гасцях згуляе з «Хетафе», «Барселона» прыме «Беціс».
БГК абыграў румынскі «Сцяўа»
У першым матчы гандбольнага Кубка Губернатара Маскоўскай вобласці БГК імя мяшкова абыграў румынскі »Сцяўа«. Лік сустрэчы 34:26. Сёння на пляцоўцы »Алімпійскага« берасцейцы згуляюць з »Металургам« з Паўночнай Македоніі. Пачатак сустрэчы ў 14.00.
Беларускае Радыё Рацыя