“Свінцовая варта” будзе працягнута
Нягледзячы на правакацыі, “Свінцовая варта” будзе працягнута. У гэтым перакананы берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
Яна была адмыслова створана для фіксацыі парушэнняў на акумулятарным заводзе, таму актывісты не дадуць рабіць несумленную працу яго прадстаўнікам, — адзначыў эксперт у галіне права:
– Людзі там дзяжураць па дзве гадзіны, штодня, круглыя суткі. Адна пара змяняе другую. Яны імкнуцца, каб не менш за два чалавекі заўсёды там было. Апошні выпадак падказвае, што ўсё ж такі два чалавекі гэта магчыма мала, і ў дадатак трэба ўсё ж такі пазбягаць сітуацыі, калі ў варце застаюцца, напрыклад, дзве жанчыны.
“Свінцовая варта” цягнецца ў Берасці вось ужо больш за тры месяцы. Яна кругласуткавая, у кожнай змене заўсёды знаходзіцца па некалькі чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце