Праваслаўныя ўспамінаюць Праабражэнне Гасподняе



19-га жніўня праваслаўныя хрысціяне ўспамінаюць Праабражэнне Гасподняе. Адно з найвялікшых святаў, якое ўваходзіць у лік так званых дванадзесятых. З Праабражэннем звязаная традыцыя асвячэння пладоў новага ўраджаю.

На Падляшшы на гэтае свята вернікі ідуць на Святую гару Грабарку, кажа „Госць Рацыі”, настаяцель царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Гарадку, айцец Мікалай Астапчук:

– Гэта месца, дзе ратаваліся людзі ў цяжкай хваробе. Гэта месца, якое было нейкім чынам паказана Богам. Пабудавалі на гэтай гары святыню і яна стала культавай. Пілігрымкі ідуць, каб пасвяціцца больш ахвярна, аднесціся да гэтага месца. Як раз у спалучэнні свята Праабражэння з гэтым месцам, ідуць пешшу – гэта вельмі старая традыцыя.

Больш пра значэнне і гісторыю свята Праабражэння ды звязаныя з ім звычаі слухайце ў перадачы „Госць Рацыі”.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя