Набор паштовак „Пісьменнікі слонімскай зямлі”



Арыгінальны набор паштовак “Пісьменнікі слонімскай зямлі” пабачыў свет у баранавіцкім выдавецкім салоне “Фенікс” (кіраўнік Алена Хахол). Набор складаецца з 12 паштовак з выявамі слонімскіх літаратараў, якія нарадзіліся на Слонімшчыне ў розны час. А гэта – Кандрат Лейка, Сяргей Дарожны, Гальяш Леўчык, Алесь Сучок, Алег Лойка, Мікола Арочка, Васіль Супрун, Анатоль Іверс, Іван Чыгрын, Янка Саламевіч, Іван Сяргейчык, Валянціна Ададурава. Задумаў выданне, напісаў кароткія біяграфічныя тэксты да кожнай паштоўкі і артыкул “Літаратурная Слонімшчына” да ўсяго набора Сяргей Чыгрын са Слоніма. На футляры змешчаны таксама верш Гальяша Леўчыка “Беларускі народ роднаму краю”.

Набор паштовак “Пісьменнікі слонімскай зямлі” – даніна светлай памяці тых творчых людзей, якія ўнеслі важкі ўзнёсак у гісторыю беларускай літаратары.

Паштоўкі ўжо прадаюцца ў кніжных крамах Слоніма, а ў бліжэйшыя час яны з’явяцца ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя