19 жніўня беларускаму журналісту Альгерду Невяроўскаму споўнілася б 50



Сёння, 19 жніўня, беларускаму журналісту Альгерду Невяроўскаму споўнілася б 50. Ён з 2007 году жыў у Беластоку і працаваў на Беларускім Радыё Рацыя. Перад гэтым былі газеты “Наша слова”, “Свабода”, “Коммерсант”, польская рэдакцыя радыё BBC і Радыё Свабода.

“Альгерд Невяроўскі сыйшоў заўчасна,”- узгадвае ягоны калега і сябар Хрыстафор Ангельчык:

– Калі я заехаў у Менск да бацькоў Альгерда, каб перадаць фотаздымкі, таму што бацькі не змаглі прыехаць у Беласток і развітацца, маці распавяла, што Альгерд вельмі хацеў гуляць у футбол. Таму што бацька быў трэнерам. Але бацькі запісалі яго на грэцкую барацьбу. Пазней Альгерд закончыў гістарычнае аддзяленне каталіцкага Універсітэта імя Кардынала Стэфана Вышынскага. Доўгі час працаваў на Радыё Свабода. Але ўсё ж такі бацька і футбол выявіўся ў яго. Ён заклаў першы фанацкі клуб. Тое, што нас уразіла: стадыён «Дынама» ў Менску ўстаў і развітаўся з Альгердам хвілінай цішы.

Альгерд Невяроўскі памёр 1 кастрычніка 2009-га ва ўзросце 40 гадоў праз спыненне працы сэрца. Пахаваны ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя