Анатоль Ляўковіч: У парламент трапіць спарынг-партнёр Лукашэнкі



“Цікавасць да сёлетняй парламенцкай кампаніі выклікае толькі тое, што яна папярэднічае прэзідэнцкай”, – кажа экс-старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч.

На думку палітыка, у Палату прадстаўнікоў абавязкова патрапіць галоўны спарынг-партнёр Лукашэнкі ў 2020 годзе:

– У гэтай парламенцкай кампаніі ў парламент абавязкова трапіць спарынг-партнёр. У 2015 годзе палітычная сцэна абышлася толькі Таццянай Караткевіч. Кампанія была прымітыўная і можа ў гэтым была разынка той кампаніі. Паўторна бомба рэдка калі падае ў адну і тую ж кропку. Спарынг-партнёр, фігура будзе больш прэзентабельная, рэспектабельная і так далей.

Анатоль Ляўковіч упэўнены, што ўлады маюць намер правесці будучую прэзідэнцкую кампанію, як ніколі сур’ёзна, таму галоўным канкурэнтам кіраўніка краіны мусіць быць статусная асоба.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце