Сяргей Пятрухін: Гэта проста акупацыя
Заяўкі на правядзенне яшчэ трынаццаці мітынгаў супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу пададзеныя ў Берасці. Заяўкі накіраваныя ў берасцейскі раённы выканаўчы камітэт.
„Мерапрыемствы плануюцца з 27 жніўня па 1 верасня”, – кажа блогер і актыўны ўдзельнік акцый Сяргей Пятрухін:
– У Канстытуцыі напісана чорным па беламу, што грамадзяне маюць права на мірны сход. Гэта проста акупацыя. Калі няма чыноўнікаў нармальных, міліцыі, судоў няма. Яны робяць што хочуць. На маё разуменне – гэта проста банда. Як з бандай змагацца? Ведаеце, трэба неяк мірна.
Некалькі дзён таму ўлады ўжо забаранілі правядзенне шэрагу мітынгаў у берасцейскім раёне з 20 па 26 жніўня. Яны матывавалі гэта правядзеннем будаўнічых прац у заяўленым месцы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце