Алесь Цвірка – гаспадар найлепшай аграсядзібы ў Беларусі
Алесь Цвірка – вядомы актывіст агратурыстычнага руху ў Беларусі, стваральнік аграсядзібы на беразе маляўнічага возера Івесь на Глыбоччыне. Алесь – сын вядомага пісьменніка, заснавальніка выдавецтва «Беларускі кнігазбор» Кастуся Цвіркі. Меў у Менску бізнес, займаўся кнігараспаўсюдам. Але, нечакана для сябе, усё кінуў і пераехаў на Глыбоччыну, дзе пачаў ствараць аграсядзібу «Запаветны востраў». Сёння гэта адна з найлепшых аграсядзіб у Беларусі.
Як кажа Алесь Цвірка, раней на месцы цяперашняй аграсядзібы была проста яго дача, куды ён прыязджаў лавіць рыбу і адпачываць:
– Але ў гэтых мясцінах пайшла хваля такая, што такія вось хутаркі пачалі паліць. І мне, канешне, было б вельмі шкада, калі б яго спалілі. Я выкруціўся такім чынам, што дамовіўся з адным хлопцам, і ён пачаў памаленьку рамантаваць і будаваць тут усё. І гэта было пад прыглядам. А пасля пайшла хваля агратурызму. Я шмат чаго ў каго пытаўся, хадзіў на курсы, якія наша асацыяцыя «Адпачынак на вёсцы» рабіла з «Белаграпрамбанкам». І паспрабаваў, і вельмі спадабалася, і пасля ўсё пачало развівацца. Але, канешне, думкі такой, што сюды пераеду, не было раней.
А калі пайшла такая вось гаспадарка, тут ужо нельга было кінуць гэта ўсё, памаленьку прыйшлося сюды перабірацца і кінуць бізнес у Менску.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Алесь Аркуш, Беларускае Радыё Рацыя