Тры сухія для БАТЭ ад „Астаны”
Барысаўскі клуб БАТЭ прайграў ў Нур-Султане казахстанскай «Астане» з лікам 0:3 у першым матчы плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы.
Гульня прайшла з істотнай перавагай «Астаны». На 23-й хвіліне адзначыўся Марын Томасаў, а за хвіліну да перапынку перавагу гаспадароў поля павялічыў Юрый Лагвіненка. А на 52-й хвіліне Сігур’ёнсан замацаваў поспех.
Вось вынік, якога цяперашні БАТЭ варты. „Астана” ж зусім не лютавала, правяла вельмі спакойны матч. Таму і ўзнікае здзіўленне пасля матчу: як жа можна было такой роўнай сабе камандзе саступіць 0:3?!
Паводле pressball.by