23 жніўня – Дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму
10-ць год таму Еўрапейскі парламент абвесціў 23 жніўня – Еўрапейскім днём памяці ахвяр сталінізму і нацызму. Такім чынам еўрапейская супольнасць асудзіла масавыя дэпартацыі, забойствы і акты заняволення, здзейсненыя з боку сталіністаў і нацыстаў, назваўшы гэтыя рэжымы антычалавечымі.
Па словах пінскага краязнаўцы Эдварда Злобіна, які займаўся даследаваннем савецкіх рэпрэсій на Піншчыне, колькасць ахвяр нацыстаў больш канкрэтная, чым сталіністаў:
– У архіўных дакументах даволі цяжка высветліць поўнасцю і пачытаць поўны спіс рэпрэсаваных. Былі сведчанні 90-х гадоў, якія публікаваліся ў беларускім друку пра тое, што на тэрыторыі Пінскай вобласці было рэпрэсаваных каля 2 тысяч чалавек. Пінская вобласць ахоплівала вялікую тэрыторыю і гэта канешне не адпавядае рэчаіснасці.
Краязнаўца дадае, што ў яго спісе ахвяр сталінскіх рэпрэсій на Піншчыне каля 5 тысяч імёнаў.
Беларускае Радыё Рацыя