25 жніўня КХП БНФ правядзе ўрачысты сход
У Дзень аднаўлення беларускай незалежнасці — 25 жніўня, Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ правядзе ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) у Менску (праспект газеты Праўда, 11) урачысты сход. Ён пройдзе з 16-й да 19-й гадзіны.
Як нагадаў намеснік старшыні партыі Юрась Беленькі, у гэты дзень у 1991 годзе Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі быў нададзены канстытуцыйны статус. Напачатку імпрэзы будзе агучаны зварот старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай парты БНФ Зянона Пазьняка.
– Будуць дэпутаты Незалежнасці. Гэта будзе Сяргей Папкоў, Мікалай Крыжаноўскі, Сяргей Антончык. Я буду ўдзельнічаць. Ну яшчэ магчыма хтосьці з тых, хто прымаў удзел ці ў парламенце, ці на плошчы.
Таксама падчас імпрэзы будуць прадэманстраваныя фота і відэаздымкі тых часоў. Адбудзецца невялікі канцэрт.
Беларускае Радыё Рацыя