Квэст “Па слядах прававой дзяржавы”



У шэрагу беларускіх гарадоў пройдзе квэст “Па слядах прававой дзяржавы”.

Мерапрыемства арганізуюць недзяржаўныя арганізацыі “Прававая ініцыятыва” і “Human Constanta”.

Падрябязней кажа прадстаўнік арганізатараў Яна Ганчарова:

– У гульнявой форме мы спрабуем расказаць удзельнікам нейкія важныя рэчы, якія датычаць законаў адносна правоў чалавека. Пра рэчы, якія вызначаюць дэмакратычную дзяржаву. Трэба шукаць адказы, разгадваць загадкі, знаходзіць адмыслвых людзей, пэўныя адрасы. Лейтматывам ва ўсім праходзіць ідэя правоў чалавека. І ўсё што яны разгадваюць, усё што даведваюцца, датычыць дэмакратыі і правоў чалавека.

Квэст пачаўся ў Менску і далей накіруецца ў Бабруйск, Берасце, Магілёў, зноў у Менск і Гародню.

Правядзенне мерапрыемства ў Берасці запланавана на 7 верасня, што супадае з афіцыйнымі ўрачыстасцямі з нагоды 1000-годдзя гораду:

– Літаральна пару хвілін таму мне калегі скінулы спіс мерапрыемстваў. Вельмі шмат. Мы нават здзівіліся. І зараз думаем, ці зможам арганічна ўпісацца ў гэтыя мерапрыемствы. Будзем глядзець. Калі будуць жадаючыя пагуляць, то, канешне, мы будзем рады.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў простыя, а гэта: наяўнасць інтэрнэту, здольнасць думаць і перасоўвацца пешшу. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на старонках “Прававая ініцыятыва” альбо “Human Constanta” у Facebook.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя