Чым больш нас будзе, тым грамчэй будзе гучаць наш голас



Заява грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

У Беларусі пачалася парламенцкая кампанія. Улады разлічваюць правесці яе па сваім сцэнары – без удзелу рэальных праціўнікаў дыктатара і без сумленнага падліку галасоў. Нас зноў паспрабуюць пазбавіць права выбару.

Наша мэта – рэалізаваць свой сцэнар. Менавіта таму актывісты «Еўрапейскай Беларусі» возьмуць удзел у парламенцкай кампаніі.

Нашым пасланнем стане:

– адстаўка дыктатара, правядзенне свабодных выбараў і змена ўлады на ўсіх узроўнях;

– забеспячэнне годнай працы для беларусаў на радзіме;

– закрыццё АЭС у Астраўцы.

Мы ўдзельнічаем у кампаніі, каб абараніць сваю свабоду і стварыць нармальную еўрапейскую краіну, каб вярнуць нам нашу дзяржаву. Гэтага мы можам дамагчыся толькі разам.

Галоўная задача на сённяшні дзень – стварэнне ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты, збор подпісаў і рэгістрацыя кандыдатаў у акруговых выбарчых камісіях. Чым больш нас будзе, тым грамчэй будзе гучаць наш голас.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» і нашыя паплечнікі па Беларускім Нацыяальным Кангрэсе вылучаюць сваіх кандыдатаў у дэпутаты ў Менску, усіх абласных цэнтрах і буйных гарадах краіны. Нам патрэбна ваша дапамога ў кожным з гэтых населеных пунктаў.

Далучайцеся!

Наш кантактны тэлефон / тэлеграм / вайбер: 375 29 5494923.

Жыве Беларусь!