У Беларусь едзе памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы



Дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан павінен наведаць Беларусь ужо на гэтым тыдні. Пра гэта паведамляе Foreign Policy.

У гэтым стагоддзі гэта першы візіт прадстаўнікоў урада ЗША ў Беларусь на такім высокім узроўні. З кім сустрэнецца Джон Болтан, і якія пытанні стаяць на парадку дня, у выданні не паведамляюць.

У выданні лічаць, што такім чынам Дональд Трамп імкнецца палепшыць адносіны з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Былы намеснік памочніка міністра абароны ЗША па справах Расеі, Украіны і Еўразіі Майкл Карпэнтэр лічыць інакш.

«Ставіцца да яе [да Беларусі] як да чорнай дзіркі і ігнараваць яе – няўдача. Гэта не прывяло да прасоўвання ў галіне правоў чалавека», – пракаментаваў выданню былы намеснік памочніка міністра абароны ЗША па справах Расеі, Украіны і Еўразіі Майкл Карпэнтэр.

TUT.BY