Блогер кажа праўду пра свавольства мясцовых уладаў



Пытаннямі райцэнтраў на сваім YouTube-канале заняўся берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін.

Ён хоча агучваць факты карупцыі, каб прыцягнуць прадстаўнікоў улады да адказнасці.

Блогер зазначыў, што цяпер найбольш праблемаў сканцэнтравана ў Пінскім раёне:

– Зараз мы шчыльненька селі ў Пінску і там раскрушваем „пінскага спрута”. Не чакалі мы, што там будзе так шмат працы. Людзі тэлефануюць і тэлефануюць, там ужо ўсё згніла наскрозь. Такое ўражанне, што гэта нейкая іншая краіна, што гэта абсалютна нейкі іншы лад. Гэта проста жах, што там твораць прадстаўнікі суду, пракуратуры, міліцыі – гэта проста жах.

Паводле Сяргея Пятрухіна, не заўсёды атрымліваецца сачыць за каментарамі карыстальнікаў у сацыяльных сетках і на YouTube, каб мець зваротную сувязь. Вострых сітуацый, пра якія варта здымаць сюжэты, настолькі шмат, што большасць часу сыходзіць на размовы з людзьмі.

Беларускае Радыё Рацыя