У Беластоку памяць Алеся Чаркашына ўшанавалі турнірам па стральбе



На чацвёртую гадавіну смерці беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына ў адным з ціраў Беластока беларусамі быў праведзены сімвалічны турнір па стральбе.

Беларусы ўшанавалі памяць беларускага добраахвотніка з Берасця:

– Мы прысвяцілі гэты вечар памяці Алеся Чаркашына, нашага героя, нашага земляка, які загінуў, якога ўжо няма з намі некалькі год. Безумоўна неабходна ўшаноўваць такіх людзей.

Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

У 2014 годзе добраахвотнікам Алесь Чаркашын уступіў у шэрагі ДУК „Правы Сектар”, быў байцом Тактычнай групы „Беларусь”. Са студзеня 2015 браў удзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны з пазыўным „Тарас”. Атрымаў цяжкія раненні ў баі з прарасейскімі тэрарыстамі 10 жніўня 2015 паблізу вёскі Белая Каменка, што ў Данецкай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя