Незалежнасць



25 жніўня 1991 года пасля абвяшчэння Незалежнасці мы з Плошчы Леніна паехалі да дырэктара Літаратурнага музея Максіма Багдановіча – Алеся Бяляцкага і яго жонкі Наталлі Пінчук, каб паведаміць навіну.

Тэлефону ў кватэры ў іх не было.

 Ускочылі ў тралейбус, які ішоў каля Чырвонага касцёла. 

Тралейбус быў паўпусты. Ярка асветлены.

Мы крычалі на ўвесь тралейбус:

„Незалежнасць! Незалежнасць!”

Людзі на нас касіліся і маўчалі.

Калі мы ўскочылі ў тралейбус  на Плошчы Леніна, было ужо цёмна.

Мяжа цемры вулiцы i святла ў салоне тралейбуса уразiлi.

На плошчы яшчэ заставалicя людзi, а мы ехалi мы на Варанянскага – вакол плошчы.

Ехалі па маршруце, па якім некалі хадзіла Зостка Верас з Максіма Багдановічам.

Так, трэба жыць трэба “тут і цяпер”, але і цяпер, i  тут – самы час напiсаць успамiны.

Калі мы цяпер не паспеем расказаць „Як было”, то лукашэнкаўскія гісторыкі раскажуць сваю версію – яны фактычна і так гэта зрабілі.

Расповеды, “як было”, гэта і ёсць частка асветы – гісторыя.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ