У Менску развіталіся з пісьменнікам Пятром Васючэнкам
У жалобнай залі менскага крэматорыя, што на Паўночных могілках сталіцы, развіталіся з пісьменнікам Пятром Васючэнкам.
Кажа акцёр, дыктар, рэжысёр радыё Алег Вінярскі:
– Я шчаслівы, што лёс мяне паяднаў з Пятром Васільевічам, што ён стаў для радыё знакамітым аўтарам. Такой далікатнасці і такога адчування слова я больш нідзе не бачыў. Я не магу сказаць, што ён адкрываў у літаратуры, як ён гэта рабіў. Гэта, відаць, яго тайна, якую ён унёс. Тое, што ён пакінуў для нас, будзе заўсёды нас натхняць на тыя ўзоры, якія ён насіў у сэрцы.
Пятро Васючэнка належаў да так званага пакалення “Тутэйшых”, якія прыйшлі ў літаратуру ў сярэдзіне 1980-х гадоў. Ён шматгранны творца і таленавіты навуковец, універсітэцкі выкладчык.
Цалкам развітальнае слова Алега Вінярскага:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск