Навошта сацыял-дэмакраты ўдзельнічаюць у выбарах?



Сацыял-дэмакраты Берасцейшчыны актыўна выкарыстоўваюць выбарчую кампанію ў сваіх мэтах. Праз выбарчую кампанію яны шукаюць новых прыхільнікаў, а для гэтага выкарыстоўваюць сацсеткі, дзе размясцілі свае звароты будучыя кандыдаты ў дэпутаты.

Справа рухаецца даволі паспяхова, гаворыць намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў:

– Наш новы падыход, як кажуць 21-га стагоддзя, хаця мы як заўсёды са спазненнем гадоў на 15-20, гэта ўключэнне ў працу сацыяльных сетак. На ўсіх акругах па 15 па 20 чалавек мы сёння маем рэальных, якія гатовыя быць зборшчыкамі подпісаў. Значная частка ніколі не ўдзельнічала – дзясяткі новых, мы іх ніколі не ведалі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Па словах Валянціна Лазарэнкава, ад новых людзей, якія самі патэлефанавалі і выказалі жаданне ўвайсці ў ініцыятыўныя групы, паступілі ўжо дзясяткі новых ідэй.

Дзень выбараў у Палату Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь адбудзецца 17-га лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце