Пра атамана Грача з „Зялёнага Дуба”



Жнівеньскі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, якое штомесяц выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын, зацікавяць чытачоў самымі разнастайнымі публікацыямі. Галоўным матэрыялам нумару з’яўляецца артыкул гісторыка Ніны Стужынскай пра зялёнадумца Уладзіміра Ксяневіча (атамана Грача). Гэта адзін са слонімцаў, які змагаўся за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Разам з аднадумцамі ён уваходзіў у арганізацыю “Зялёны Дуб”, якая ў 1921 годзе не пагадзілася з падзелам Бацькаўшчыны паміж Польшчай і савецкай Расіяй і працягвала барацьбу супраць бальшавікоў.

“Слонімскі край” аздоблены здымкамі Альбярціна з раней невядомымі скульптурамі львоў. Пра гэтыя рэдкія здымкі разважае Сяргей Ёрш. Што сабой уяўляў рэвалюцыйны Слонім у 1905-1906 гадах даведаюцца чытачы, калі пачнуць чытаць успаміны А.Левандоўскага. А таксама ўсіх зацікавіць тое, што пісала пра Слонім “Ваенная газета ў Баранавічах” у траўні 1917 года. Сяргей Чыгрын у 1994 годзе занатаваў успаміны Валянціны Курыловіч пра заснавальніка Слонімскага краязнаўчага музея Язэпа Стаброўскага. Яны таксама публікуюцца…

Ранейшыя нумары “Слонімскага краю” і свежы нумар будзе даступны тут:

Беларускае Радыё Рацыя