За паўгады ў Беларусі на чыгунцы загінулі 43 чалавекі



За першае паўгоддзе зарэгістравана 64 здарэнні ў выніку якіх – 43 чалавекі загінулі і 21 атрымаў цяжкія траўмы.

Па словах супрацоўніка чыгуначнай станцыі „Пінск” Дзмітрыя Кулешы, шмат здарэнняў з-за грэблівага стаўлення людзей да правіл паводзін на чыгунцы і каля яе:

– Многа траўм звязана з тым, што людзі ідуць у навушніках, пераходзяць праз шляхі, або размаўляюць па мабільнаму тэлефону падчас праходу па тэрыторыі чыгункі. Адпаведна не чуюць гукавых сігналаў, які падае цягнік. Шмат выпадкаў, калі дзеці ў вёсках у летні час гуляюць паблізу чыгункі. 

Дзмітрый Кулеш дадае, што няшчасныя здарэнні на чыгунцы маюць розны характар – гэта не абавязкова сутыкненне з цягніком. Так у Баранавічах 21-гадовы жыхар вырашыў зрабіць сэлфі на пешаходным мосце праз чыгуначныя шляхі і атрымаў апёкі другой ступені.

Беларускае Радыё Рацыя