Сабаленка прайграла ў другім раўндзе US Open



Арына Сабаленка апошняй з беларусак завяршыла барацьбу ў адзіночным разрадзе US Open. У другім раўндзе 13-ая ракетка свету прайграла Юліі Пуцінцавай з Казахстану – 3:6, 6:7. Акрамя таго, выступ на турніры завяршыў і апошні з беларусаў – Ягор Герасімаў, які не змог навязаць барацьбы 21-й ракетцы свету Дыега Шварцману, прайграўшы матч у трох сэтах – 6:4, 6:2, 6:0. Раней прайграла і Аляксандра Сасновіч, якая не справілася з суперніцай з Туніса Унс Жабер – 6:3, 4:6, 2:6. Яшчэ ў першым раўндзе выбыла Вікторыя Азаранка, якая саступіла ў трох сэтах Арыне Сабаленцы. Такім чынам, у адзіночным разрадзе беларусаў на US Open не засталося.

Дубіцкая заняла чацвёртае месца на этапе «Брыльянтавай лігі»

Беларуска Алёна Дубіцкая заняла чацвёртае месца ў штурханні ядра на этапе «Брыльянтавай лігі» ў швейцарскім Цюрыху. Наша суайчынніца паказала вынік 19 метраў 21 сантыметр. Роўных жа не было кітаянцы Лі Чжао Гон. Яе вынік 20 метраў 31 сантыметр.

«Арэнбург» купіў Клімовіча ў «Шахцёра» за 300 тысяч даляраў

Падпісаны трансферны кантракт аб пераходзе Андрэя Клімовіча з салігорскага «Шахцёра» ў расейски «Арэнбург». Па звестках «Прессбола», расейскі клуб за пераход галкіпера заплаціў «Шахцёру» 300 тысяч даляраў. Салігорскі клуб не планаваў расставацца з брамнікам у гэты час, але разам з тым яшчэ ўзімку пры падпісанні кантракту з гульцом існавала опцыя, што ў выпадку годнай прапановы з замежнага клуба «гарнякі» не будуць чыніць перашкодаў Клімовічу пры пераходзе.

Трэнер «Гарадзеі» дыскваліфікаваны і аштрафаваны за ўдар галоўнага арбітра

Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола дыскваліфікаваў старшага трэнера «Гарадзеі» Ігара Гарэлава, а таксама выпісаў штраф у памеры 100 базавых велічынь. Такое пакаранне настаўнік панёс за інцыдэнт, які здарыўся пасля заканчэння выязнога матчу 19-га тура чэмпіянату Беларусі супраць «Тарпеда» -БелАЗа 1:1. Паводле запісу ў пратаколе, Гарэлаў ударыў галавой у твар галоўнага арбітра Сяргея Гараюціна і ў агрэсіўнай манеры лаяўся нецэнзурнымі словамі на адрас пацярпелага. Пры гэтым Гарэлаву пагражала і больш жорсткае пакаранне. Яго маглі адхіліць ад футбола на тэрмін да двух гадоў, а таксама аштрафаваць на суму да 1000 базавых велічынь.

Сталі вядомыя ўсе квартэты групавога этапу Лігі Еўропы УЕФА.

За тытул будуць спрачацца два клубы, якія падставілі падножку барысаўскаму БАТЭ (спачатку ў розыгрышы Лігі чэмпіёнаў – «Русэнборг», а цяпер і «Астана» – у Лізе Еўропы).

Вось вынікі лёсавання:

група A: «Севілья», АПОЭЛ, «Карабах», «Дзюдзеланж»; гурт B: «Дынама-Кіеў», «Капенгаген», «Мальме», «Лугана»; група C: «Базель», «Краснадар», «Хетафе», «Трабзонспор»; група D: «Спортынг», ПСВ, «Русенборг», ласкі; група E: «Лацыё», «Селтык», «Рэн», ЧФР; група F: «Арсенал», «Айнтрахта», «Стандард», «Вікторыя»; група G: «Порту», «Янг Бойз», «Фейеноорд», «Рэйнджэрс»; група H: ЦСКА, «Лудогорец», «Эспаньол», «Ференцварош»; група I: «Вольфсбург», «Гент», «Сэнт-Эцьен», «Александрыя»; гурт J: «Рома», «Барусія» (Мюнхенгладбах), «Істанбул», «Вольфсбергер»; група «Бешыкташ», «Брага», «Вулверхэмптон», «Слован»; група L: «Манчэстар Юнайтэд», «Астана», «Партызан», АЗ.

Цеему Пулкінен вярнуўся ў «Дынама»

Фінскі нападнік 27-гадовы Цеему Пулкінен вярнуўся ў хакейны клуб «Дынама-Менск», інфармуе прэс-служба дынамаўцаў. Ён падпісаў кантракт тэрмінам на год. У мінулым сезоне Пулкінен быў найлепшым бамбардзірам каманды. У 50 матчах ён набраў 29 ачкоў (15+14). Гендырэктар «Дынама» Дзмітрый Баскаў патлумачыў, што пасля таго, як канадзец Франсіс Парэ выступіў з ініцыятывай прыняць беларускае грамадзянства, у камандзе вызвалілася адно месца для легіянера. Выбар быў зроблены на карысць фіна. «Даўно знаходзіліся з ім у перамоўным працэсе і вельмі хацелі вярнуць яго ў Менск», – кажа Баскаў.

Менскае «Юнацтва» стартуе ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў

Падначаленыя Міхаіла Захарава ў першым туры папярэдняй групы D прымуць на лёдзе «Чыжоўка-Арэны» швейцарскую «Лазану» (пачатак у 19:00, прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). Менскае «Юнацтва» ў трэці раз прымае ўдзел у Лізе чэмпіёнаў. Перад гэтым яны выйгралі Кубак Салея і перамаглі ў чэмпіянаце Беларусі гарадзенскі «Нёманам» 2:0 і «Ліду» 8:0.

Беларускае Радыё Рацыя