У вёсцы Дзяніскі з могілак зрабілі сметнік
Могілкі 18-га стагоддзя ў вёсцы Дзяніскі, што ў гміне Бельск Падляшскі, патанаюць у смецці.
Вакол могілак кучы смецця, якое сабралася цягам гадоў. Хто вывозіць смецце на могілкі высветліць нялёгка, але па яго колькасці бачна, што робіць гэта не адзін чалавек.
– Ёсць у людзей сметнікі, а чаму вывозяць я не ведаю. Няма культуры ў людзей. Ёсць сметнікі, а вывозяць сюды.
– Гміна павінна рэагаваць, яна павінна запэўніць людзям месца, дзе яны маглі б выкінуць.
– Павінна быць магчымасць прынамсі раз на тры месяцы выставіць рэчы, якія непатрэбныя.
На старых могілках у Дзянісках захавалася больш за дзесяць каменных помнікаў, большая частка стаіць, некаторыя паваліліся. Апошняе пахаванне на могілках адбылося ў 1952 годзе.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя