Валер Карбалевіч: Наўрад ці санкцыі неяк закрануць Беларусь



Увядзенне сектаральных санкцый ЗША і Еўразвязу супраць Расеі з прычыны яе ўмяшальніцтва ў справы Украіны акажуць пэўнае ўздзеянне на эканоміку Расеі, – кажа палітолаг Валер Карбалевіч. Нават расейскія афіцыйныя асобы вымушаны прызнаць, што гэтыя крокі нанясць пэўныя страты эканоміцы федэрацыі. Аднак санкцыя наўрад ці істотна адаб’юцца на эканоміцы Беларусі, – кажа палітолаг:

– У 90-ыя гады ў часы Ельцына ў Расеі была жахлівая эканамічная сітуацыя, аднак Расея тым не менш даволі шмат дапамагала Беларусі, давала танныя нафту і газ і г.д. Таму я не выключаю цяпер, калі ў Расеі ў бюджэце будзе не хапаць грошай, можа іх не хопіць на Далёкі Усход, на Камчатку, а ў Беларусі, цалкам магчыма, што ўсё як раз будзе ок.

Таму наўрад ці сектаральныя санкцыі Захаду адносна Расеі могуць наўпрост паўплываць і пагоршыць сітуацыю ва эканоміцы Беларусі, – лічыць палітолаг Валер Карбалевіч.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя