Беларусы сталі есці менш бульбы і малочных прадуктаў



Беларусы сталі есці менш бульбы і малочных прадуктаў. Даныя аб спажыванні асноўных прадуктаў харчавання ў дамашніх гаспадарках у другім квартале прыводзіць Белстат.

У сярэднім беларус еў у месяц 4,5 кг бульбы (у II квартале 2018-га – 4,9 кг). Знізілася таксама спажыванне малака і малочных прадуктаў – на 300 г да 22,1 кг, хлеба і хлебапрадуктаў – на 200 г да 6,4 кг, агародніны і бахчавых – на 100 г да 7,1 кг.

У той жа час сталі есці больш рыбы і рыбапрадуктаў (1,2 кг), алею (0,9 кг), садавіны і ягад (4,9 кг), цукру і кандытарскіх вырабаў (2,3 кг). Павелічэнне ў кожнай групе склала 100 г. Спажыванне яек у разліку на аднаго чалавека вырасла да 20 штук (у другім квартале 2018 года – 19 штук).

Мяса і мясных прадуктаў беларусы ядуць столькі ж – 6,4 кг.

У выбарачным абследаванні дамашніх гаспадарак не ўлічваліся прадукты, з’едзеныя ў аб’ектах грамадскага харчавання.

zviazda.by