Імгненні Дня беларускага пісьменства і друку ў Слоніме



1 верасня ў Слоніме адбылося вялікае нацыянальнае свята – Дзень беларускага пісьменства і друку. Галоўнай падзеяй свята стала адкрыццё помніка Льву Сапегу.

Скульптар Іван Міско падчас выступлення перад помнікам прапанаваў перайменаваць плошчу Леніна ў плошчу Льва Сапегі. Хаця слонімцы некалькі месяцаў таму сабралі подпісы і прапанавалі перайменаваць плошчу Леніна ў Тэатральную плошчу, бо плошча Льва Сапегі ў Слоніме ўжо ёсць. Мясцовыя вертыкальшчыкі не падтрымалі прапанову жыхароў Слоніма.

Пасля адкрыцця помніка ўсе ўдзельнікі свята рушылі да цэнтральнай плошчы горада, дзе на галоўнай сцэне адбылося ўрачыстае адкрыццё свята. Старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў запэўніў, што і надалей на Гарадзеншчыне будзе падтрымлівацца творчая інтэлігенцыя, асабліва літаратары.

На галоўнай сцэне свята адбылося ўшанаванне пераможцаў конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія». Сярод пераможцаў і слонімец Уладзімір Ягоўдзік.

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім