Раман Кісляк: Нам не даюць публічна выказаць свой пратэст



Да канчатковай перамогі падаваць заяўкі на мітынгі збіраецца берасцейскі юрыст Раман Кісляк.

Ён выступае супраць будаўніцтва акумулятарнага завода недалёка ад мяжы горада. Дадаткова дзеяч вылучыў сваю кандыдатуру ў выбарчыя камісіі. Эксперт у галіне права перакананы, што такім чынам можна прымусіць улады прыслухацца да меркавання берасцейцаў:

 

– Мы пастаянна зараз падаем заяўкі на мітынгі, і нам рэгулярна адмаўляюць. Мы падаем, каб правесці мітынг супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. І ўсё больш і больш падаем гэтых заявак, каб паказаць, як улады да нас, да людзей, ставяцца, што нам не даюць публічна выказаць свой пратэст.

Калі кандыдатура Рамана Кісляка не будзе зацверджаная ў якасці сябра выбарчай камісіі, то ён не выключае, што будзе прымаць удзел у кампаніі ў камандзе кандыдата, які выступае супраць будаўніцтва завода.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце