„Вільня вачыма беларускіх мастакоў”
У Вільні адбыўся ІІ беларускі мастацкі пленэр. Першы, які праходзіў летась, быў прысвечаны 100-годдзю БНР. Сёлетні атрымаў назву „Вільня вачыма беларускіх мастакоў”. Традыцыйна ў ім бяруць удзел не толькі майстры пендзля з Беларусі, але таксама беларускія мастакі з Польшчы і Літвы. У гэтым годзе ўжо другі раз беларускае Падляшша на пленэры прадстаўляў мастак з Гайнаўкі Віктар Кабац.
Арганізатарам пленэра вступае Таварыства беларускай культуры ў Літве, якое зараз узначальвае гісторык Аляксандр Адамковіч. Партнёрам з Беларусі з’яўляецца Беларускі саюз мастакоў.
Выніковая выстава пленэра адбудзецца ў верасні ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя