У Бельску-Падляшскім адкрылі новую спартыўную залу
Знаходзіцца яна пры І Агульнаадукацыйным ліцэі імя Тадэвуша Касцюшкі.
«Гэта доўгачаканая і вельмі патрэбная інвестыцыя», – кажа галоўны інвестар і гаспадар аб’екта, стараста Бельскага павета Славамір Снарскі:
– Гэта заслуга мясцовых органаў улады, нягледзячы на розныя цяжкасці мы яе пабудавалі. Я перакананы, што гэты спартыўны аб’ект паслужыць усім, як школе, так і жыхарам горада. Спадзяюся, што зможам прапанаваць розныя секцыі, пачынаючы ад гандбола, баскетбола, валейбола да іншых. Нам важна, каб гэтыя спартыўныя аб’ екты будаваліся.
«Намагаемся пабудаваць таксама новую залу пры ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання», – дадае Снарскі. Пасля афіцыйнага адкрыцця і асвячэння залы, прайшоў матч па гандболе паміж камандамі АВФ Белая Падляшская і БГК імя Мяшкова.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя