Уладзімір Макей: Падмурак нашай інфармацыйнай бяспекі – суверэнітэт і нейтралітэт
Як заявіў у гутарцы з журналістамі падчас працы Міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню па барацьбе з тэрарызмам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, Беларусь будзе жорстка трымаць межы сваёй інфармацыйнай бяспекі:
– Суверэнітэт і нейтралітэт. Мы выразна будзем стаяць на варце інфармацыйнай бяспекі, наколькі, канешне, гэта магчыма. Сёння сітуацыя развіваецца вельмі імкліва і хутка. Але адначасова мы заяўляем аб тым, што мы не збіраемся ўмешвацца ў справы іншых дзяржаваў, ці то ў выбары, ці то ў іншыя палітычныя кампаніі. Для нас гэта вельмі прынцыповыя рэчы.
Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Беларусі была прынятая ў сакавіку гэтага года. Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя