Лукашэнка: Мы цалкам закрылі мяжу з Украінай



Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка зноў успомніў пра зброю, якая нібыта ідзе ў Беларусь з тэрыторыі Украіны.

Пра гэта ён заявіў у Менску падчас працы Міжнароднай канферэнцыі высокага роўня па барацьбе з тэрарызмам.

– Еўрапейцы дзве тысячы мігрантаў не могуць падзяліць. У дэмакратычнай Еўропе ў моры боўтаюцца дзеці, людзі – дзве тысячы. А да нас 150 тысяч рушыла. Нам было страшна перамалоць гэтыя 150 тысяч, для нашай Беларусі з нашымі праблемамі. Але самае страшнае, што адбылося пасля і зараз працягваецца. Мы вымушаныя былі са сваімі братамі, блізкімі людзьмі цалкам закрыць мяжу. Закрыць наглуха. Чаму? Хлынуў паток зброі.

«Там, дзе зброя ў руках у звычайных людзей і асабліва нацыяналістычна настроеных, – чакай тэрарызму», – дадаў Лукашэнка.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота БелаПАН