Андрэй Сцепанюк: Не падабалася мне адно – трохгадовы ліцэй



Новы навучальны год пачаўся новымі выклікамі. Пасля змены сістэмы адукацыі ў Польшчы былі ліквідаваныя гімназіі, навучанне ў пачатковай школе стала васьмігадовым, а ў ліцэі – чатырохгадовым.

Пра гэтае ды іншае распавядае госць «Рацыі», дырэктар Другога агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім Андрэй Сцепанюк:

– Калі паўставалі гімназіі, я ў іх стварэнні прымаў удзел, бо тады даводзілася мне быць бургамістрам горада і ствараць гімназіі ў Бельску-Падляшскім. Але ад пачатку не падабалася мне адно – трохгадовы ліцэй. І вопыт тых шматлікіх год існавання гімназій і размовы з моладдзю, калі я вярнуўся ўжо ў школу, адназначна сцвярджалі, што мы не да канца ведалі, што павінны рабіць, не да канца ведалі ці мы ўжо – дарослыя, ці яшчэ – дзеці. А калі пайшлі ў ліцэй, то нам не хапіла часу не толькі на тое, каб вывучыць пэўныя прадметы, якія б хацелі яшчэ лепш вывучыць, але і таксама не хапіла часу, каб добра пазнаёміцца з сябрамі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя