У Беларусі можа ўзнікнуць новы „бунтуючы” горад



Жыхароў Бярозы зусім не ўзрадавала інфармацыя Бярозаўскага райвыканкама пра планы будаўніцтва кітайцамі смеццепераапрацоўчага завода.

Людзі лічаць, што ў экалагічна небяспечным раёне, дзе зашкальвае анкалогія, давяраць будаўніцтва кітайцам – верх цынізму:

– Я думаю, што яго лепш у Драздах пабудаваць, гэта лепшае месца ў Беларусі, і лепшы сябра кітайцаў жыве там.

– У сфера аховы навакольнага асяроддзя варта браць за прыклад усё ж такі не кітайскую вытворчасць, а еўрапейскую.

– Агулам я не чула, каб яны штосьці зрабілі ў Беларусі добрае.

– Якую нармальную вытворчасць адкрылі ў Бярозаўскім раёне? «Франдэса» – яды, свінец ляціць з Белаазёрску, «Сарыя» – гэта што раён фекалій нейкі ці што?

– Як кажуць, лепш вучыцца на чужых памылках. Але да бярозаўскіх чыноўнікаў народная мудрасць не даходзіць, – абураюцца людзі. Калі ўлады пойдуць на такі крок, атрымаюць новы бунтуючы горад, кажуць бярозаўчане.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя